- Общее
- РАЗДЗЕЛ ІІ. ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
РАЗДЗЕЛ ІІ. ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
Вытокі беларускага народа звязаны з бронзавым векам, калі на тэрыторыі нашай краіны рассяліліся індаеўрапейскія плямёны. Індаеўрапейцы сутыкнуліся тут з мясцовым насельніцтвам, этнічная прыналежнасць якога невядомая. Верагодна, што абарыгены паступова былі асіміляваныя індаеўрапейцамі і перанялі іх мову.
Затым з індаеўрапейскай супольнасці вылучыліся розныя старажытныя народы. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў канцы бронзавага веку і ў раннім жалезным веку пражывалі балтамоўныя народы. У наш час да іх адносяцца літоўцы і латышы.
З пачаткам рассялення на тэрыторыі Беларусі славянскіх плямёнаў пачаўся славянскі этап этнічнай гісторыі. Паступова з ліку ўсходнеславянскіх плямёнаў сфарміраваліся этнічна-тэрытарыяльныя супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў і радзімічаў. Затым адбыўся складаны працэс утварэння беларускай народнасці і яе пераходу ў стадыю беларускай нацыі.
1. Што такое этнас?
2. Якія народы гістарычна пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі?1. Якія канцэпцыі паходжання беларусаў вы ведаеце?
2. Успомніце з курса грамадазнаўства, што такое «характар».1. Якія саслоўі ВКЛ з’яўляліся носьбітамі беларускай народнай культуры?
2. Якія функцыі сям’і вы ведаеце?1. Што азначаюць паняцці «этнічная тэрыторыя», «этнічная самасвядомасць», «этнічная меншасць»?
2. Як этнічная самасвядомасць уплывае на фарміраванне народнасці?