- Общее
- РАЗДЗЕЛ І. ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
РАЗДЗЕЛ І. ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
Першабытнае грамадства — гэта гістарычная эпоха ад з’яўлення першых людзей да ўзнікнення дзяржавы. Характарызуецца калектыўнай працай і калектыўным спажываннем. Развівалася першабытнае грамадства разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем прылад працы, паляпшэннем спосабаў здабычы ежы.
Першабытны перыяд нашай гісторыі не толькі самы працяглы, але і надзвычай важны, бо ў гэтыя часы закладваліся асновы будучага развіцця краю, што знаходзіўся на памежжы Заходняй і Усходняй Еўропы, на водападзелах рэк Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў.
Менавіта тады адбылося засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. У першабытную эпоху людзі дасягнулі вызначальных поспехаў у сваім развіцці, заклаўшы асновы для большасці адкрыццяў пазнейшых часоў (жыццё ў паселішчах і ўмацаваных гарадзішчах, узвядзенне складаных жыллёва-гаспадарчых, культавых і абарончых збудаванняў; металургія, кавальства, пачаткі шкларобства і ювелірнай справы; вынаходства посуду з абпаленай гліны, чаўноў, лыжаў і саней; пераход да вытворчай гаспадаркі з жывёлагадоўляй і земляробствам; родаплемянная абшчына).
1. Чаму тэрыторыя Беларусі доўгі час не магла быць заселена людзьмі?
2. Якія этапы развіцця чалавечага грамадства вы ведаеце з курса сусветнай гісторыі?1. Якія формы гаспадарчай дзейнасці характэрны для першабытных людзей?
2. Які ўплыў аказалі геаграфічны і кліматычны фактары на змену гаспадарчых заняткаў?1. Якія фактары аказвалі ўплыў на змены ў сацыяльнай структуры першабытнага грамадства?
2. Якое насельніцтва пражывала на тэрыторыі сучаснай Заходняй Еўропы?1. Што такое рэлігія? Калі яна ўзнікла?
2. Назавіце прычыны ўзнікнення рэлігіі і яе функцыі.
3. На падставе якіх звестак вучоныя змаглі даказаць, што ў першабытных людзей існавалі рэлігійныя ўяўленні?